Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прызналі палітычнымі зняволенымі шэраг прадстаўнікоў бізнэсу, затрыманых з палітычных прычынаў.
Гэта сузаснавальвнік анлайн выданняў kyky.org і The Village Беларусь, уладальнік агенцтва Vondel/Hepta і прасторы «Галерэя Ў» Аляксандр Васілевіч.
Гэта Лілія Уласава — сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады, юрыст, медыятар, партнёр і дырэктар юрыдычнай кампаніі «Уласава, Міхель і партнёры».
А таксама чатыры супрацоўнікі PandaDoc — Юлія Шардыка, Дзмітрый Рабцэвіч, Віктар Куўшынаў, Уладзіслаў Міхалоп.
Супраць усіх іх завялі крымінальныя справы.





