Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, за ёй — Павел Латушка, экс-міністр культуры і былы дырэктар Купалаўскага. Фота Надзеі Бужан
Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю расійскім журналістам, піша TUT.BY.
«Я не буду размаўляць з Каардынацыйнай радай апазіцыі, бо я не ведаю хто гэтыя людзі. Яны ніякая не апазіцыя. Усё, што яны прапануюць, — гэта катастрофа для Беларусі і беларускага народа. Яны хочуць разарваць усе нашы сувязі з брацкай Расіяй, хочуць, каб у нас былі платнымі адукацыя і медыцына. Яны хочуць, каб усе нашы прамысловыя прадпрыемствы былі знішчаныя, а рабочыя сталі б беспрацоўнымі!»
Нагадаем, што ў прэзідыум Каардынацыйнай рады ўваходзяць экс-міністр і былы дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка, а таксама нобелеўскага лаўрэатка Святлана Алексіевіч.





