Фота Надзеі Бужан

Павел Латушка не верыць у шчырасць Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў пра намер правесці новыя прэзідэнцкія выбары пасля канстытуцыйнай рэформы.

«Выбары трэба праводзіць ужо заўтра пры разуменні таго, што будуць вызваленыя ўсе палітвязні, спынены пераслед іншадумцаў, створана здаровая атмасфера ў краіне і адноўлена законнасць. Гэта павінны быць сумленныя, адкрытыя выбары. Іх можна праводзіць адначасова з канстытуцыйнай рэформай, але не пасля», — сказаў Павел Латушка «Інтэрфаксу». 

На яго думку, адкладаючы правядзенне выбараў, беларускія ўлады спрабуюць выйграць час.

«Гэта гульня на час, каб стварыць умовы для захавання дзейнай улады. Але гэта немагчыма ў сённяшняй сытуацыі, калі народ катэгарычна супраць», — перакананы ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру