Федэрацыя футбола аштрафавала «Крумкачы» на 50 і 75 базавых велічынь (3375 рублёў) за затрымку і невыкананне патрабаванняў па арганізацыі матчу 1/16 фіналу Кубка Беларусі супраць мінскага «Дынама» (2:0), піша Трыбуна.

Нагадаем, перад матчам «Крумкачы» — «Дынама» Мінск гаспадары выйшлі на размінку ў майках з надпісам «Мы супраць гвалту», а таксама футбалісты абедзвюх каманд правялі акцыю супраць гвалту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0