Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскім прапагандыстам заявіў, што не дазволіць разбурыць тое, што стваралася ў краіне пакаленнямі людзей.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

«Калі б у мяне ў кішэні было некалькі мільярдаў, можа, я зрабіў бы, як Парашэнка. Наўрад ці, безумоўна. Але я так часам думаю. Але калі ў мяне гэтых мільярдаў няма… Таму я не баюся, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я нават дома гавару: слухайце, дзеці, ну не сёння — заўтра. Хто ведае, калі я пайду да Яго, калі Ён мяне пакліча (калі яны мяне спрабуюць стрымаць ад чагосьці). Некалі я пайду, але я ім не дазволю тое, што мы стваралі з людзьмі, з гэтымі пакаленнямі, разбурыць. Вось чым я жыву».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0