Святлана Ціханоўская падтрымала Марыю Калеснікаву і яе ўчынак з парваным пашпартам, піша «Пул Першай»:

«Парваўшы свой пашпарт на мяжы, Марыя зламала сістэму выціскання людзей за мяжу. Для мяне яна герой, вядома. На жаль, мы дакладна не ведаем, дзе Марыя цяпер знаходзіцца. Наогул, гэтае выкраданне — гэта вельмі нізка. Раз улада звяртаецца да такіх метадаў, значыць, ніякай падтрымкі ў яе наогул няма».

Таксама Святлана заклікала працягваць барацьбу і выказала салідарнасць з усімі, хто выходзіць на вуліцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0