president.gov.by

president.gov.by

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю расійскім СМІ, піша TUT.by. Па словах Лукашэнкі, у пратэстоўцаў 9 і 10 жніўня была задача «рынуцца на ўрадавыя будынкі і захапіць іх», за што і «атрымалі на вуліцах».

— Вы ж перш за ўсё агрэсію гэтую праявілі ў парушэнне закона. І яны ўзялі ўжо, што на вуліцы адбылося, на Акрэсціна ж ужо некаторыя трапілі з сінякамі. І на Акрэсціна атрымалі, а хто атрымаў? Самая вялікая супярэчнасць «зэкаў» і «мянтоў» — яны ненавідзяць адзін аднаго.

І на Акрэсціна трапіла вельмі шмат, каго я называю «уркі», па 12 разоў судзімыя і іншае. І вось калі яны п'яныя і абкураныя, а іх там было 60%, яны рынуліся на гэтых хлопцаў [ахоўнікаў на Акрэсціна], і вядома яны ім адказалі. Ну і натуральна, хтосьці там кагосьці абараняў, ім перапала. Але не амапаўцы, амапаўцаў на Акрэсціна не было.

Ён таксама распавёў, што «некаторым дзяўчатам дупы фарбавалі сіняй фарбай», і гэтыя кадры «мы можам паказаць».

— Ну так, у кагосьці і спіна была сіняя. Але сёння сінякоў ўжо няма. А 39 або 40 хлопчыкаў, якія пераламаныя і з хрыбетнікамі паламанымі, амапаўцы, да гэтага часу ляжаць у шпіталі.

Ён сказаў, што даручыў кіраўніку МУС Юрыю Караеву кожнага падтрымаць: «Яны некаторыя ніколі ўжо не ўстануць, і да жонкі сваёй не падпаўзуць».

— Я не магу асудзіць гэтых хлопцаў, якія абаранілі не толькі краіну, але і мяне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0