Памежнікі цягам апошняга часу перадалі ў міграцыйную службу Украіны 15 зваротаў ад грамадзян Беларусі па атрыманьне абароны ад перасьледу на радзіме, паведаміла Свабодзе Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны.

Сёньня з аналагічнай просьбай у пункце пропуску ў Чарнігаўскай вобласці да памежнікаў звярнулася яшчэ адна беларуская сямʼя — муж і жонка з дзецьмі.

«Мужчына паведаміў, што ўжо пэўны час на іх ціснулі праваахоўныя органы Беларусі. Аднак з краіны яны вырашылі выехаць, паколькі супраць яго нядаўна завялі надуманую крымінальную справу, зьвязаную з хабарніцтвам», — удакладнілі памежнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0