Фонды, якія займаюцца зборам фінансавых сродкаў у падтрымку пратэстоўцаў, незаконныя, паведамляе міністэрства юстыцыі.

У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам фонды падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі. Арганізацыя дзейнасці або ўдзел у дзейнасці фонду, які не прайшоў ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю, незаконныя і цягнуць адказнасць у адпаведнасці са ст.23.88 КаАП.

У Мінюсце звярнулі ўвагу, што фонды, якія ажыццяўляюць збор фінансавых сродкаў у такіх мэтах, не зарэгістраваныя ў краіне. Дзейнасць падобных фондаў знаходзіцца па-за рамкамі прававога поля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0