Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал адзіночнага разраду адкрытага чэмпіянату ЗША ў тэнісе.

Азаранка выйграла ў чвэрцьфінальным паядынку ў бельгійкі Элізэ Мертэнс (18) — 6:1, 6:0. Матч доўжыўся 1 гадзіну 13 хвілін.

У паядынку за выхад у фінал Вікторыя Азаранка сустрэнецца з амерыканкай Серэнай Уільямс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0