Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння пры прадстаўленні Андрэя Шведа на пасадзе генеральнага пракурора Беларусі, піша БелТА.

«Нягледзячы на ўскладненне сітуацыі з выкананнем заканадаўства ў краіне, давайце будзем сумленныя. Можа, я памыляюся, я асабіста не бачу той актыўнасці пракуратуры, якая б адпавядала цяперашняму перыяду. Актыўнасць павінна быць накіраваная, я гэта заўсёды патрабаваў і буду патрабаваць, на захаванне краіны, незалежнасці і яе бяспекі. Краіна павінна вярнуцца ўжо сёлета да таго бяспечнага перыяду, які быў зусім нядаўна і які характэрны для нашай краіны. Гэта проста імідж Беларусі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што работнікі органаў пракуратуры павінны стаяць на варце закона, гарантуючы бяспечнае развіццё дзяржавы. «І ўсякія там каардынацыйныя рады, іншыя арганізацыі…. І Канстытуцыйны суд, і генеральны пракурор у свой час (думаю, і ваш пункт гледжання такі) далі ацэнку гэтым каардынацыйным радам. Вы павінны даваць не толькі прававую ацэнку дзеянням арганізатараў і агітатараў, але і прадпрымаць больш магутныя, вострыя меры пракурорскага рэагавання на падобныя дзеянні», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0