БелТА

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з паслом Расіі Дзмітрыем Мезенцавым, піша БелТА.

«Мы ўсе — і пасольства Расіі, і наша краіна — жывём у канкрэтных умовах. Вы добра бачыце сітуацыю ў Беларусі. Думаю, што мы значна прасунуліся літаральна ў апошнія дні, можа быць, пару тыдняў у вырашэнні тых праблем і задач, якія назапасіліся паміж Беларуссю і Расіяй. Хацелася б, каб гэтая дынаміка захавалася», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Дзмітрый Мезенцаў павіншаваў кіраўніка дзяржавы з мінулым днём нараджэння і падарыў кнігу з тапаграфічнымі картамі Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў. Першы экзэмпляр факсімільнага выдання 1866 года.

«Гэта яшчэ адно пацвярджэнне справядлівасці межаў Беларусі, у тым ліку і адказ усім тым, хто глядзіць па-іншаму», — заявіў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру