28 жніўня, на наступны дзень пасля масавага затрымання журналістаў у Мінску і Брэсце, «Беларуская асацыяцыя журналістаў» накіравала старшыні Следчага камітэта заяву аб распачынанні крымінальнай справы па факце перашкоды законнай прафесійнай дзейнасці журналістаў.

У дакуменце на 4 лістах падрабязна апісваліся абставіны справы, а таксама абгрунтаванне неабходнасці распачаць крымінальную справу па прыкметах артыкула 198 Крымінальнага кодэкса.

10 верасня ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» атрымала адказ ад начальніка аддзела па працы са зваротамі грамадзян цэнтральнага апарата СК:

«Паведамляем, што выкладзеная ў звароце інфармацыя па сутнасці носіць абстрактны характар, у сувязі з чым падстаў для правядзення Следчым камітэтам праверак і прыняцця рашэнняў у парадку, устаноўленым Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, не маецца», — гаворыцца ў адказе.

Нагадаем, 27 жніўня ў Мінску на плошчы Свабоды, на плошчы Незалежнасці, на праспекце Незалежнасці, а таксама ў Брэсце супрацоўнікамі органаў унутраных спраў былі затрыманыя 47 журналістаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру