Прыкладна а 16:30 у кватэру да былога журналіста АНТ Дзмітрыя Семчанкі прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і забралі мужчыну, гэтую інфармацыю «НН» пацвердзіла ягоная жонка Юлія.

«Быў адзін мужчына не ў форме, а таксама 2—3 чалавекі ў масках. У нас дома маленькае дзіця, але яны сябе паводзілі карэктна, дзіця не напалохалі. Далі пяць хвілін сабрацца і павезлі ў Фрунзенскі РУУС. Сказалі, што будуць правяраць, ці ўдзельнічаў муж у несанкцыянаваных акцыях», — сказала «НН» Юлія Семчанка.

Дзмітрый Семчанка да жніўня 2020 года працаваў на тэлеканале АНТ, быў у прэзідэнцкім пуле. Аднак пасля падзей 9—12 жніўня вырашыў сысці з тэлеканала.

«Маўчаць — значыць памерці. Калі я ўбачыў, як знішчаюць беларускі народ — зразумеў, што ўжо ніколі не змагу маўчаць пра гэта. Інакш буду жывым трупам!» — напісаў ён у сваім інстаграме.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Каментатар / Адказаць
06.03.2021 / 03:41
Жесть продолжается.
1
Каментатар / Адказаць
18.12.1971 / 07:46
Власть сходит с ума окончательно.
1
Каментатар / Адказаць
10.09.2011 / 07:41
"Павезлі ў Фрунзенскі РУУС. Сказалі, што будуць правяраць, ці ўдзельнічаў муж у несанкцыянаваных акцыях". Проверять будут, как обычно, дубинками???
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру