Нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры, сябра прэзыдыюму рады Сьвятлана Алексіевіч зьвярнулася да ААН з просьбай паслаць у Беларусь маніторынгавую місію, піша Свабода.

Пра гэта гаворыцца ў артыкуле, напісанай ёю ў суаўтарстве з кіраўніком Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэем Бастунцом і генэральным сакратаром міжнароднай арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў» Крыстафам Дэлуарам, апублікаваным 10 верасьня на старонках францускай газэты Le Monde.

У артыкуле распавядаецца пра апошнія рэпрэсіі ў дачыненьні да незалежных журналістаў і СМІ ў Беларусі.

«Мы заклікаем Генэральную Асамблею ААН накіраваць маніторынгавую місію, каб засьведчыць рэпрэсіі ў дачыненьні да журналістаў», — адзначаецца ў матэрыяле.

Яго аўтары таксама заклікалі Арганізацыю па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе «ўключыць свабоду друку ў сьпіс прыярытэтных тэм у рамках прапановы аб пасярэдніцтве ва ўрэгуляваньні крызісу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?