Сустрэчу прэм'ераў краін Вышаградскай групы з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі прапанавала Польшча, паведамляюць інфармагенцтвы. Варшава лічыла, што сустрэча магла б прайсці ў рамках саміту прэм'ераў Цэнтральнаеўрапейскай чацвёркі ў пятніцу ў Любліне. Гэтую ініцыятыву падтрымала Славакія.

Бабіш матываваў сваё рашэнне тым, што польскі бок выступіў з прапановай правесці сустрэчу з апазіцыяй вельмі паспешліва і зусім незадоўга да адкрыцця прэм'ерскага саміту. Патэнцыйныя ўдзельнікі не змогуць да яе падрыхтавацца. Пазіцыю Чэхіі падзяліла Венгрыя.

Бабіш падкрэсліў, што спантанная сустрэча не пойдзе на карысць беларускай апазіцыі, барацьбу якой за правядзенне паўторных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі цалкам падтрымлівае Прага.

Магчымая сустрэча прэм'ераў з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі, на думку палітыка, дасць контрпрадуктыўны вынік і будзе выкарыстаная лукашэнкаўскімі СМІ супраць апазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0