Прадстаўнікі IT-сommunity запісалі відэа ў падтрымку затрыманых супрацоўнікаў PandaDoc.

«Мы не хочам, каб разумныя і таленавітыя людзі былі вымушаныя пакідаць Беларусь», — кажа адзін з людзей у роліку.

«Мы хочам развівацца разам з нашай краінай», — дадае дзяўчына.

«Нас называлі будучыняй Беларусі, а зараз крадуць будучыню ў нас», — адзначае трэці.

У роліку нагадваюць, што «чацвярых нявінных супрацоўнікаў» PandaDoc «замкнулі як злачынцаў«, і цяпер ім патрабуецца салідарнасць ІТ-кам'юніці, якая складае «дзясяткі тысяч айцішнікаў».

Таксама яны выступаюць супраць гвалту: «Мы не павінны баяцца, што нас выкрадуць людзі ў балаклавах. На нашых вуліцах не павінна быць машын без нумарных знакаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0