Фота са старонкі прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

Фота са старонкі прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

«Пасля спантаннага візіта салідарнасці ў сераду мы вярнуліся ў гасцінны дом нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч у амаль поўным складзе.

Мы, амбасадары Еўрапейскага саюза, Аўстрыі, Балгарыі, Чэхіі, Эстоніі, Францыі, Германіі, Італіі, Латвіі, Літвы і Румыніі, а таксама часовыя павераныя ў справах Нідэрландаў, Польшчы, Славацкай Рэспублікі, Швецыі і кіраўнік Мінскага офіса амбасады Фінляндыі, захапляемся мужнасцю і настойлівасцю спадарыні Алексіевіч і ўсіх сябраў Каардынацыйнай рады Беларусі ды іншых грамадзянскіх ініцыятыў у патрабаванні таго, каб у Беларусі панавала вяршэнства права, у абароне годнасці свайго народа, а таксама суверэнітэту і незалежнасці сваёй краіны», — пішацца на старонцы прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

Нагадаем, што ў сераду, 9 верасня, еўрапейскія дыпламаты з Літвы, Нямеччыны, Польшчы, Славакіі, Чэхіі і Швецыі прыехалі дадому да Святланы Алексіевіч, каб перашкодзіць яе магчымаму затрыманню. Перад гэтым пісьменніца распавяла журналістам, што ў яе дзверы званілі невядомыя, на яе тэлефон таксама прыходзілі званкі з незнаёмых нумароў.

Святлана Алексіевіч — адзіны сябра прэзідыума Каардынацыйнага савета, хто знаходзіцца на волі і не пакінуў краіну. Астатнія пад арыштам ці былі вымушаныя пакінуць краіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0