«Наша Ніва» і Букмекерская кантора Леон працягваюць сачыць за айчынным футболам.

Федэрацыя футбола ўспомніла пра сакавіцкія даручэнні Мінспорту і разаслала ў клубы лісты з патрабаваннем аб запаўненні стадыёнаў не больш чым на 25%. Прычына ўсё тая ж, якой цяпер шмат што тлумачыцца ў Беларусі, — эпідэміялагічная абстаноўка.

Праз каранавірус трапіла ў не самую прыемную гісторыю моладзевая зборная. Футбалісты прыехалі ў Партугалію на адборачны матч, і тэст на COVID-19 паказаў станоўчы вынік адразу ў траіх беларусаў. Цяпер уся зборная засела ў гатэлі, матч адменены, а гульня «Энергетык-БДУ» — «Слуцк» перанесеная.

Што тычыцца матчаў папярэдняга тура, то вынікі былі такія:

  • «Слуцк» — «Дынама-Мінск» 1:2 (26, Гафар — 29, 52, Шыкаўка)
  • «Іслач» — «Шахцёр» 4:2 (10, 69, Юсаў; 71, 90+3, Януш — 48, А. Архіпаў; 86, Бурко)
  • «Дынама-Брэст» — «Белшына» 1:2 (53, Юзэпчук — 41, Рэкіш; 60, Ковель)
  • «Энергетык-БДУ» — «Смалявічы» 4:1 (22, Умараў; 32, 89, Бакіч; 53, Мусаханян — 78, Макараў)
  • «Гарадзея» — «Рух» 1:3 (60, Сянкевіч — 11, Грачыха; 43, Нікіфарэнка; 84, Садоўскі) 
  • «Славія» — «Віцебск» 1:1 (34, Тэтэх — 11, Волкаў) 
  • «Тарпеда-БелАЗ» — «Мінск» 1:1 (39, Габрыэль Рамас — 47, Грыбоўскі)
  • «Нёман» — БАТЭ 0:2 (42, Скавыш; 54, Няхайчык)

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

А цяпер пераходзім да анонсаў матчаў, якія мусяць прайсці з 11 па 13 верасня.

«Мінск» — «Гарадзея»

Пасля змены трэнера «Мінск» пачаў дэманстраваць добрыя вынікі. Падчас паўзы «гараджане» згулялі яшчэ і перанесены раней матч з «Нёманам», які выйгралі з лікам 4:3, чым палепшылі сваё турнірнае становішча.

Фота: ФК «Мінск».

Фота: ФК «Мінск».

Гульня з канкурэнтам у барацьбе за нявылет — неблагі шанец наблізіцца да сярэдзіны табліцы. 

Прагноз «НН»: перамога «Мінска».

«Рух» — «Нёман»

12-матчавая серыя «Нёмана» ў чэмпіянаце без параз, на жаль, прыпынілася. Пасля пройгрышу БАТЭ гарадзенцы нязвыкла шмат прапусцілі ў вышэй згаданым матчы з «Мінскам», у выніку адпусціўшы лідараў табліцы наперад на 5 балаў.

У «Руху» зайздросная серыя, наадварот, працягваецца і налічвае ўжо чатыры матчы чэмпіянату і адну кубкавую гульню. 

Прагноз «НН»: «Рух» не прайграе.

БАТЭ — «Смалявічы»

У першым крузе «Смалявічы» змаглі навязаць сур'ёзную барацьбу БАТЭ — той матч скончыўся з хакейным лікам 5:3. Але цяпер на «Барысаў-Арэну» едзе найгоршая каманда вышэйшай лігі, якую ў кубкавым матчы разграміла каманда першай лігі.

Імаверна, БАТЭ згуляе не асновай, каб паберагчы лідараў перад еўракубкавай гульнёй у Балгарыі 17 верасня. Тым больш яны толькі вярнуліся з матчаў зборных.

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.

«Шахцёр» — «Віцебск»

Юрыю Вернідубу не даравалі вылет з Лігі Еўропы і прайграны матч з «Іслаччу». Украінскі трэнер пакінуў клуб, замест яго «гарнякоў» будзе трэніраваць іншы ўкраінец — Раман Грыгарчук, які раней працаваў у «Астане».

Першы супернік Грыгарчука на чале «Шахцёра» — моцны «Віцебск», але паўночная каманда не можа выйграць ужо тры туры запар.

Прагноз «НН»: перамога «Шахцёра».

«Дынама-Мінск» — «Дынама-Брэст»

Мінскае «Дынама» бясслаўна вылецела з еўракубкаў, потым прайграла той самы матч «Крумкачам» і засталося без кубка. Леанід Кучук пакуль пры пасадзе, але трэнерскае крэсла відавочна гайдаецца.

У Брэста засталася яшчэ Ліга чэмпіёнаў, у чэмпіянаце ж асаблівых надзей ужо, відаць, няма: каманда Кавальчука на дзясятым радку.

Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.

«Белшына» — «Іслач»

Каманда з Бабруйска выйграла тры апошнія матчы і амаль выбралася з зоны вылету. У адрозненне ад канкурэнтаў у барацьбе за выжыванне, у «Белшыны» становішча больш стабільнае.

У іх наступнага суперніка серыя яшчэ лепшая, а пра поспехі Мікалая Януша не згадаў толькі лянівы. Таму не выключана, што ў нядзелю ў Бабруйску будзе згуляны самы цікавы матч тура.

Фота: ФК «Іслач».

Фота: ФК «Іслач».

Прагноз «НН»: тотал, большы за 2.5.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Славія»

Тур скончыцца ў Жодзіне матчам мясцовага «Тарпеда» і «Славіі». Мазырчукі не могуць выйграць ужо як два месяцы, але за гэты час два матчы з удзелам «Славіі» былі перанесеныя.

У «Тарпеда» сітуацыя лепшая — каманда ў чэмпіянаце не прайграе пяць тураў запар і наступае на пяткі «Нёману», які ідзе трэцім.

Прагноз «НН»: перамога «Тарпеда».

Гульня «Энергетык-БДУ» — «Слуцк» перанесеная.

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?