У жніўні адбылося падзенне курсу рубля, якое прывяло да рэкорднага абвалу золатавалютных рэзэрваў. Радыкальныя зрухі адбыліся і на рынку дэпазытаў прадпрыемстваў і насельніцтва, вынікае з афіцыйнай статыстыкі Нацбанка. Яго кіраўніцтва прызнавала «павышаны, у некаторыя дні нават ажыятажны попыт на валюту».

Статыстыка таксама паказвае, што амаль 5 гадоў у насельніцтва не адбываецца ніякага назапашваньня багацця. Беларусы толькі трацяць грошы, адкладзеныя на чорны дзень.

«Пікам шаленства стане пік падатковага перыяду», — прагназуе прадпрымальнік Уладзімір Захараў дату фінансавага калапсу Беларусі ў інтэрв'ю currenttime.tv.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0