Кіраўніцтва прадпрыемства «Белэнергасеткапраект» на гэтым тыдні пачало выклікаць работнікаў і прапаноўваць напісаць заявы на звальненне, пагражаючы інакш звольніць «паводле артыкула», піша Белсат.

У адказ 90 працаўнікоў прадпрыемства напісалі ліст да кіраўніцтва РУП і да кіраўніцтва канцэрна аб тым, што ў выпадку іх звальнення яны гатовыя самі звольніцца. Адпаведны ліст ад імя прафсаюзнай ячэйкі быў дасланы на імя прафсаюзнага кіраўніцтва галіны.

У выніку кіраўніцтва прадпрыемства паведаміла, што ўсе, хто быў вымушаны напісаць заявы на звальненне, могуць адклікаць іх. Пры гэтым кіраўніцтва пакідае за сабой права наказаць за парушэнне дысцыпліны тых, хто хадзіў на акцыі ў працоўны час 17-18 жніўня.

Працоўны калектыў «Белэнергасеткапраекта» першым масава далучыўся да пратэстнага руху ў жніўні пасля выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0