Заява прадстаўнікоў нямецкай навуковай супольнасці аб сітуацыі ў ВНУ і іншых навуковых установах Беларусі:

«Вось ужо месяц сотні тысяч жыхароў Беларусі выходзяць на мірныя дэманстрацыі і пратэстуюць супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня 2020 года. Людзі заклікаюць да паўторных выбараў, таму што некалькі кандыдатаў, якія карыстаюцца падтрымкай грамадства, не былі да іх дапушчаныя, а афіцыйныя вынікі відавочна не адлюстроўваюць сапраўднага выніку галасавання. Улады краіны пераходзяць да жорсткага гвалту супраць мірнага руху. Колькасць грамадзян, затрыманых на розныя тэрміны, вылічаецца тысячамі, колькасць збітых у міліцэйскіх участках — сотнямі. Некалькі дзясяткаў людзей прысуджаныя да адміністрацыйнага арышту ў ходзе спешна праведзеных судовых працэсаў. Большасць лідараў пратэстнага руху затрыманыя, арыштаваныя, выкрадзеныя або выправаджаныя за мяжу, у тым ліку кандыдатка ў прэзідэнты ад аб'яднанай грамадзянскай супольнасці Святлана Ціханоўская.

З пачатку новага семестра 1 верасня ўлады пачалі пераслед студэнтаў і выкладчыкаў універсітэтаў, якія заклікаюць да спынення гвалту і правядзенні новых выбараў — на гэты раз справядлівых і свабодных. Мужчыны ў масках, некаторыя ў цывільнай вопратцы без апазнавальных знакаў, урываюцца ў будынкі ўніверсітэтаў, збіваюць і затрымліваюць студэнтаў і супрацоўнікаў навучальных устаноў. Дзяржава аказвае ціск на кіраўніцтва універсітэтаў з мэтай перашкодзіць свабодзе слова ва ўніверсітэтах.

Чытайце напрыклад:
Студэнты МДЛУ крычалі «Ганьба!» адміністрацыі, якая не абараніла іх ад АМАПа

Мы патрабуем ад дзейнага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ад адказных асоб ва ўрадзе неадкладна спыніць гвалт у дачыненні да ўсіх студэнтаў і супрацоўнікаў вышэйшых навучальных устаноў і іншых навуковых устаноў. Мы заклікаем спыніць самавольствы і вызваліць усіх асоб, затрыманых без якіх-небудзь законных падстаў.

Мы заклікаем кіраўніцтва ўніверсітэтаў і неўніверсітэцкіх навуковых устаноў забяспечыць бяспеку персаналу і студэнтаў і выступіць у абарону акадэмічных свабод у іх установах.

Мы заяўляем аб нашай салідарнасці з усімі студэнтамі, выкладчыкамі, даследчыкамі і ўсім персаналам універсітэтаў і неўніверсітэцкіх устаноў, свабода і фізічная недатыкальнасць якіх знаходзіцца пад пагрозай, толькі таму што яны імкнуцца да мірнага вырашэння канфлікту ў сваёй краіне».

Prof. Dr. h.c. Jutta Allmendinger, Präsidentin des Wissenschaftszentrums Berlin für Sozialforschung

Prof. Dr. Peter-André Alt, Freie Universität Berlin, Präsident der Hochschulrektorenkonferenz

Prof. Dr. Thomas Bohn, Justus-Liebig-Universität Gießen, Sprecher der Belarusisch-Deutschen Geschichtskommission

Prof. Dr. Jakob Edler, Direktor des Fraunhofer-Instituts für System- und Innovationsforschung (ISI), Karlsruhe

Prof. Dr. Dr. h.c. Ute Frevert, Geschäftsführende Direktorin des Max-Planck-Instituts für Bildungsforschung, Berlin

Prof. em. Dr. phil. Dr. rer. pol. Dr. h.c. Jürgen Habermas, Starnberg

Prof. Dr. Peter Haslinger, Direktor des Herder-Instituts für historische Ostmitteleuropaforschung, Marburg

Prof. Dr. Dr. h.c. mult. Axel Honneth, Goethe-Universität Frankfurt am Main

Prof. Dr. Rahel Jaeggi, Humboldt-Universität zu Berlin, Leiterin des Center for Humanities and Social Change

Prof. Dr. Matthias Kleiner, Präsident der Leibniz-Gemeinschaft, Berlin

Prof. Dr. Jan Kusber, Johannes Gutenberg-Universität Mainz, Vize-Präsident der Deutschen Gesellschaft für Osteuropakunde e.V., Berlin

Prof. Dr. Wolfgang Knöbl, Direktor des Hamburger Instituts für Sozialforschung

Prof. Dr. Sebastian Lentz, Direktor des Leibniz-Instituts für Länderkunde, Leipzig, Vize-Präsident der Leibniz-Gemeinschaft

Prof. Dr. Peter Oliver Loew, Direktor des Deutschen Polen-Instituts, Darmstadt

Prof. Dr. Dr. h.c. Joybrato Mukherjee, Präsident des Deutschen Akademischen Austauschdienstes und Präsident der Justus-Liebig-Universität Gießen

Prof. Dr. Herfried Münkler, Humboldt-Universität zu Berlin

Prof. Dr. Susan Neiman, Direktorin des Einstein Forums, Potsdam

Prof. Dr. Julia Obertreis, Friedrich-Alexander-Universität Erlangen, Vorsitzende des Verbands der Osteuropahistorikerinnen und -historiker e.V.

Prof. em. Dr. Dr. h.c. Jürgen Osterhammel, Konstanz/Freiburg

Prof. Dr. Dr. h.c. mult. Hermann Parzinger, Präsident der Stiftung Preußischer Kultur Besitz, Berlin

Ruprecht Polenz, Präsident der Deutschen Gesellschaft für Osteuropakunde e.V., Berlin

Prof. em. Dr. Ulrich K. Preuß, Berlin

Prof. Dr. Joachim von Puttkamer, Direktor des Imre Kertész Kollegs, Jena

Prof. Dr. Gwendolyn Sasse, Wissenschaftliche Direktorin des Zentrums für Osteuropa- und internationale Studien, Berlin

Prof. Dr. Susanne Schattenberg, Direktorin der Forschungsstelle Osteuropa an der Universität Bremen

Prof. em. Dr. Karl Schlögel, Berlin

Prof. Dr. Eva Schlotheuber, Heinrich-Heine-Universität Düsseldorf, Vorsitzende des Verbands der Historiker und Historikerinnen Deutschlands

Prof. Dr. Rita Süssmuth, Präsidentin des Deutschen Bundestags a.D.,

Prof. em. Dr. Dr. mult. Wolf Singer, Gründungsdirektor und Mitglied des Vorstands des Frankfurt Institute for Advanced Studies, Frankfurt am Main

Prof. Dr. Dirk Uffelmann, Justus-Liebig-Universität Gießen, Vorsitzender des Deutschen Slavistenverbandes

Prof. Dr. Michael Zürn, Wissenschaftszentrum Berlin für Sozialforschung

Dr. Felix Ackermann, Deutsches Historisches Institut Warschau

Dr. Gabriele Freitag, Geschäftsführerin der Deutschen Gesellschaft für Osteuropakunde e.V., Berlin

Prof. em. Dr. Frank Golczewski, Hamburg

Prof. Dr. Anke Hilbrenner, Georg-August-Universität Göttingen

Dr. Manfred Sapper, Zeitschrift Osteuropa, Berlin

Prof. Dr. Ulrich Schmid, Universität St. Gallen

Dr. Diana Siebert, Köln

Dr. Volker Weichsel, Zeitschrift Osteuropa, Berlin

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру