У Мінску распачата крымінальная справа па факце «арганізацыі і ўдзелу ў парушэнні грамадскага парадку». Аб гэтым БелТА паведамілі ў Следчым камітэце.

«Па факце арганізацыі і актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 6 верасня ў цэнтральнай частцы горада Мінска, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, а таксама якія пацягнулі за сабой парушэнне працы грамадскага транспарту, устаноў і арганізацый распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК. Усе размешчаныя ў інтэрнэце відэаматэрыялы вывучаюцца следчымі», — распавялі ў СК.

Урон камунальнаму прадпрыемству з-за спынення руху, паводле СК, склаў больш за Br30 тыс.

Падазраванымі па справе з'яўляюцца чацвёра грамадзян ва ўзросце ад 18 да 32 гадоў, паведамілі следчыя.

Акрамя гэтага, 18-гадовая дзяўчына, якая распісала балончыкамі амапаўскія шчыты, прызнаная падазраванай па крымінальнай справе па ч. 2 арт.339 (Хуліганства) КК.

«Ліквідацыя наступстваў беспарадкаў на сталічных вуліцах каштуе значных сродкаў, і неабходна, каб тыя, хто ўчыніў шкоду, кампенсавалі адпаведныя выдаткі», — казаў учора Лукашэнка падчас выступу ў Генпракуратуры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
30.04.1994 / 02:20
СК! Распачнi крымiнальныя справы па фактах забойства грамадзян 9-12 жнiўня, па фактах катавання ў СIЗА, па фактах выкрадання людзей, па фактах збiцця людзей невядомымi, а галоўнае, па фактах папрання Канстытуцыi!!!!!!!
0
Каментатар / Адказаць
29.03.2014 / 10:02
 Всё будет - Нормально !!! Сегодня Гестапо возбуждает ДЕЛО против Безоружных Граждан - а завтра сами Гестаповцы и все Холуи Режима    сами будут сидеть на Скамье Подсудимых !!  Они  сами виноваты в том -что стали на Скользкий и Позорный путь  Чаушеску!!!  ... .................. ...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру