Фота Надзеі Бужан

Як паведаміў Свабодзе афіцыйны прадстаўнік Памежнага камітэта Антон Бычкоўскі, ягонае ведамства выслала адказ кіраўніку Беларускага касцёла Кандрусевічу на ягоную скаргу з прычыны забароны на ўезд у краіну з-за мяжы. Што ў адказе, ён адмовіўся казаць, бо «гэта асабістая перапіска».

Пакуль Кандрусевіч не даступны для каментару, але, як патлумачыў Свабодзе прэс-сакратар Беларускай каталіцкай царквы Юры Санько, мітрапаліт прасіў не публікаваць змест гэтага адказу.

Аднак зразумела, што ён не задаволены адказам, бо па-ранейшаму не можа ўехаць у Беларусь, і накіраваў новыя скаргі ў Генеральную пракуратуру і МУС Беларусі, — паведаміў Юры Санько.

Ніякіх тлумачэнняў, на якой падставе дзейнічае забарона на ўезд грамадзяніну Беларусі ў сваю краіну, ад памежнікаў па-ранейшаму няма.

Нагадаем, што кіраўніка Беларускага касцёла не пусцілі назад у Беларусь, калі ён вяртаўся з Польшчы 31 жніўня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру