Дзяржпамежкамітэт апублікаваў відэа надгляду аўтамабіля амбасадара Украіны Ігара Кізімы пасля перасячэння ўкраінска-беларускай мяжы.

Згодна з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах, асабісты багаж консульскіх службовых асоб і членаў іх сем'яў, якія пражываюць разам з імі, вызваляецца ад надгляду. Ён можа быць дагледжаны толькі ў выпадку, калі ёсць сур'ёзныя падставы меркаваць, што ў ім знаходзяцца прадметы, не прызначаныя для асабістага карыстання консульскай службовай асобай або членамі яго сям'і, якія пражываюць разам з ім. Такі надгляд павінен праводзіцца ў прысутнасці адпаведнай консульскай службовай асобы або члена яго сям'і.

На відэа супрацоўнік памежнага пропуска «Новая Гута» папярэджвае пасла, што ў адпаведнасці з заканадаўствам на яго ўскладзены абавязкі па ажыццяўленні памежнага кантролю, у тым ліку агляд транспартнага сродку.

На што Ігар Кізіма нагадвае, што ў сувязі з Венскай канвенцыяй агляд асабістага багажу дыпламата пры перасячэнні мяжы краіны, дзе ён працуе, не дазваляецца, калі няма важкіх прычын.

— Так, таму асабісты ваш багаж мы аглядаць не хочам, мы прапануем вам проста адкрыць заднія дзверы аўтамабіля, мы агледзім багажнік. Асабістыя рэчы мы даглядаць не збіраемся, — сказаў памежнік.

Пасол пагадзіўся адкрыць багажнік, але папярэдзіў, што напіша ноту, і папярэдзіў пра «дыпламатычную вайну».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Каментатар / Адказаць
01.11.1986 / 17:24
Гэты памежнік выдатна разумее, што ен робіць дурноту, парушаючы ўсе вядомыя канвенцыі і законы. Па голасе чуваць як яму хочацца сказаць - С*** генеральскія, ну так ідзіце і самі рабіце бздуру, нафіга ж мяне падстаўляць !!!!!!
2
Каментатар / Адказаць
11.03.1982 / 16:52
Послы вроде как нельзя досматривать?! 
2
Каментатар / Адказаць
16.10.1992 / 12:26
Гляджу, памежнікі вырашылі не пасвіць задніх у спаботніцтвах сілавікоў па прабіццю дна, і смелымі акцыямі з панам Кандрусевічам і з амбасадарам України імкліва ўварваліся ў першую тройку.  
Спадзяюся, українці адкажуць семітрычна  і "ізяшчна" прызямляць Сокала, калі той вырашыць  скатацца з Києва ў Беларусь.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру