На Плошчы Незалежнасці жанчыны з плакатамі і кветкамі паспрабавалі прайсці да Чырвонага касцёла, але ўваход быў заблакаваны людзьмі ў форме. Жанчыны паспрабавалі патрапіць унутр, аднак іх не пусцілі і акружылі. Затрыманых адводзілі ў мікрааўтобус, піша TUT.by.

Падчас затрыманняў на Плошчы Незалежнасці прысутнічала Ніна Багінская. Яна спрабавала адкрыць дзверы сіняга мікрааўтобуса і ўступіла ў сварку з людзьмі ў форме. Яе не затрымлівалі.

Фота: Дар'я Буракіна, Tut.by.

На Плошчы Незалежнасці, дзе ўвечары праходзілі затрыманні, прайшоў хрэсны ход. Людзі чыталі малітвы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?