У Гомлі затрымалі маці траіх дзяцей, фэльчарку Алену Давыдаву. Яна накіроўвалася на працу і зьнікла — паведаміла Свабодзе яе сяброўка. Потым з чужога тэлефону Алена пазваніла мужу і сказала, што яна ў міліцыі, прасіла прывезьці рэчы. Імаверна, яе павязуць у ізалятар часовага ўтрыманьня, піша Свабода.

У Гомлі сёньня затрыманыя прынамсі 10 чалавек, у тым ліку два выкладчыкі — Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя П. Сухога і Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту транспарту. З тэхнічнага ўнівэрсытэту міліцыя забрала Вадзіма Бельскага, з транспартнага — ​Яўгена Малікава. Вядома, што Бельскага пакаралі арыштам на 3 дні. Таксама міліцыя схапіла журналістку Ларысу Шчыракову і апэратара Андрэя Толчына. Міліцыя палявала і за журналістамі Яўгенам Меркісам і Марынай Драбышэўскай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру