Хасіды штогод прыязджаюць на магілу цадыка Нахмана ў горад Умань на Рош ха-Шана (іудзейскі Новы год). Але ў гэты раз пандэмія ўмяшалася ў іх планы, і 5000 гасцей з Ізраіля не змаглі патрапіць ва Украіну, і вярнуцца дадому да пачатку шабата, піша bobr.by. Паломнікі засталіся ў Беларусі да нядзелі.

500 паломнікаў засяліліся ў бабруйскія гасцініцы «Турыст» і «Амакс». Мясцовы рабін Шауль Хабабо дапамог ім вырашыць пытанне з кашэрным харчаваннем.

Ва Украіну паломнікі сёлета ўжо не трапяць, з-за зачыненых на каранцін межаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0