Па словах канцлера Германіі, у Беларусі «прыхільнасць дэмакратыі літаральна растаптаная нагамі». Меркель выказала салідарнасць з мірнымі дэманстрантамі, піша DW.

Меркель непасрэдна закранула сітуацыю ў Беларусі ў сваім штотыднёвым відэападкасце, які быў апублікаваны ў суботу, 12 верасня і прысвечаны Міжнароднаму дню дэмакратыі 15 верасня, заснаваны Генасамблеяй ААН.

«Мы бачым па ўсім свеце, як нават аўтарытарныя сістэмы могуць быць эканамічна паспяховымі і кідаць нам выклік у многіх галінах — у шкоду асноўных правоў», — адзначыла кіраўнік урада Германіі. У якасці прыкладу яна прывяла становішча ў Беларусі, дзе «прыхільнасць дэмакратыі літаральна растаптаная нагамі».

«Мы ўсім сэрцам — разам з мірнымі дэманстрантамі. Захапляе тое, з якой адвагай і рашучасцю яны выходзяць на вуліцы ў абарону свабоды і вяршэнства права», — дадала канцлер.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру