У карэспандэнта Свабоды Алеся Пілецкага невядомыя людзі з прафесійнай камерай, якія нібыта працуюць журналістамі, сёння падчас жаночага маршу спрабавалі адабраць тэлефон

Фота Белсата

Вось, як сітуацыю апісвае сам Алесь:

«Ужо пасьля апошняга затрыманьня, калі ўдзельнікаў акцыі амаль не засталося, на праспэкце заставаліся толькі журналісты. Сярод іх вось гэты незразумелы апэратар з незразумелай карэспандэнткай. Ад іх моцна патыхала алькаголем, гэта заўважылі ўсе. Яны сталі з іншымі журналістамі спрачацца, яшчэ некалькі ўдзельнікаў акцыі заставалася, і зь імі спрачаліся таксама.

Мы падышлі, сталі пытацца, хто яны. Яны ў адказ сталі проста ў твар нас здымаць. Я таксама дастаў тэлефон і стаў спрабаваць здымаць іх. Мужчына агрэсіўна за мой тэлефон ухапіўся, але я ня даў яго забраць. Гэта ўсё вельмі хутка адбывалася».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру