«Першае пытанне — пра сітуацыю на заходняй мяжы, — сказаў Лукашэнка на сённяшняй нарадзе з кіраўніцтвам сілавых структур. — Хацеў бы пачуць даклад міністра абароны і начальніка Генштаба аб тым, якія вы прапануеце дзеянні нашага войска ў бліжэйшы час. Гэта значыць, калі натаўскія войскі ў Польшчы, Літве ў прынцыпе скончылі вучэнні, нам варта адэкватна на гэта рэагаваць. Мы не можам там доўгі час без неабходнасці трымаць Узброеныя сілы ў такой колькасці. Тым больш што гэта абыходзіцца нятанна».
Другім пытаннем была «грамадска-палітычная сітуацыя ў краіне».