Томаш Петршычак. Фота ЧТК/Josef Vostárek
Міністр замежных спраў Чэхіі Томаш Петршычак заявіў, што цяперашняя сітуацыя ў Беларусі носіць пераломны характар, бо яе грамадзяне абудзіліся ад палітычнай апатыі. На працягу пандэміі каранавірусу Лукашэнка паказаў, што «страціў кантакт з рэальнасцю» і «не разумее, што адбываецца ў яго краіне», падкрэсліў міністр.
Паводле Петршычака, неабходна падтрымліваць грамадзянскія ініцыятывы, а таксама царкву і незалежныя прафсаюзы ў Беларусі, каб аказваць ціск на Лукашэнку. Такім чынам, можна прымусіць яго да перамоў з прадстаўнікамі апазіцыі і «прадухіліць парушэнне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці» гэтай краіны, лічыць кіраўнік чэшскага МЗС. Яго цытуюць «РІА Новості».





