Tut.by

Tut.by

Улады Беларусі груба парушылі кантракт з людзьмі. Пра гэта ў інтэрв'ю «Камерсанту» сказаў старшы віцэ-прэзідэнт EPAM, сябра Каардынацыйнай рады Максім Баграцоў.

— Улада разарвала гэты кантракт гэтак жа, як Марыя Калеснікава — свой пашпарт! На дробныя кавалачкі. І пажмякала, — сказаў Баграцоў.

Ён упэўнены, што пратэстныя настроі застануцца, нават калі ўсіх актывістаў разгоняць.

— Іх можна спрабаваць прыглушыць, яны будуць хвалепадобнымі, але нікуды ўжо не сыдуць, — лічыць сябра КР - Хтосьці прыходзіў і казаў: «Калі мы лічбавая краіна, то чаму мы не можам падлічыць галасы самі?!» Палічылі. А іх за гэта яшчэ і збілі. Яны ў турмах. Вядома, ніхто не даруе. Так што ў мяне для вас ёсць, я лічу, матэматычны доказ, што замесці гэта ўсё пад канапу не атрымаецца. Пратэст можа прымаць розныя формы. Але будзе.

У жніўні старшы віцэ-прэзідэнт EPAM Максім Баграцоў узяў бестэрміновы адпачынак і далучыўся да Каардынацыйнай рады. Ён казаў, што цяперашняя сітуацыя ўплывае не толькі на ІТ-бізнэс, але і на ўсю рэпутацыю і эканоміку краіны ў цэлым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0