Да рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў Палацы Незалежнасці сцягнулі бранятэхніку. Відэа апублікавана ў тэлеграм-канале РІА Навіны.
На запісе паказана каля 10 бронетранспарцёраў разам з экіпажамі машын. Агенцтва таксама піша, што ў напрамку Палаца Незалежнасці рухаецца калона з шасці бронемашын у суправаджэнні аўтамабіляў ДАІ.
Акрамя гэтага, ваенная тэхніка заўважаная каля плошчы Незалежнасці ў Мінску. АМАП агароджвае тэрыторыю ад людзей, платы абносяць калючым дротам і на Кастрычніцкай плошчы. На месцах дзяжураць салдаты і міліцыя.
0
0
0
0
0
0