Пра гэта паведамляе карэспандэнт Нашай Нівы, які быў сведкам гэтага эпізоду.

Дэманстранты падышлі да дома Ярмошынай на вуліцы Ціхай, скандуючы «Баба Ліда, мы на чай!». Яны пакінулі каля агароджы яе палацыка плакаты і сімвалічныя падарункі.

Калі яны адыходзілі ад дома Ярмошынай і на Ціхай заставаліся некалькі соцень чалавек, з другога канца вуліцы прыехалі два бусы і прагучалі некалькі выбухаў. Дэманстранты сталі адбягаць.

Паказальна, што некаторыя жыхары Драздоў адкрылі вароты сваіх двароў, каб дэманстранты маглі схавацца.

Карэспандэнт НН не можа сказаць, ці былі там параненыя і затрыманыя, бо сітуацыя развівалася хаатычна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0