У нядзелю ля пасольства Беларусі ў Маскве прайшла чарговая акцыя салідарнасці з беларускім народам і за свабодныя выбары. На яе сабралася каля 150-200 чалавек. Людзі збіраюцца ля пасольства практычна штодзень ужо больш за месяц. Прыйшла ўчора на акцыю і беларуская спявачка Анжаліка Агурбаш, што жыве ў расійскай сталіцы.
Анжаліка (Ліка Ялінская) рэгулярна бярэ ўдзел у акцыях пратэсту ў Маскве, выказваецца супраць гвалту і за справядлівыя выбары. Прычым з'яўляецца на акцыях у адзенні нацыянальных колераў.
Фота з фэйсбука Людмілы Мірзаянавай