На фота Волкаў другі ў счэпцы справа. Фота TUT.by
У Мінску 13 верасня падчас Маршу герояў затрымалі гісторыка Нацыянальнай акадэміі навук Міколу Волкава, піша «Свабода».
Ён вядомы тым, што даследуе Стары замак у Гродне.
Дзе цяпер знаходзіцца Волкаў, дакладна невядома, сваякам не даюць дакладнай інфармацыі. Яго маглі перавезці ў Жодзіна. У Міколы ёсць жонка і двое малых дзяцей.