У аўторак ноччу +9 … +15°С, днём +19…+24°С, а на паўднёвым захадзе +25…+28°С.
У сераду яшчэ цяплей, максімальная днём +22…+29°С.
У чацвер раніцай і днём кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы, вецер парывамі да 15-20 м/с. Днём ад +13°С на паўночным захадзе да +27°С на паўднёвым усходзе краіны.
У пятніцу, 18 верасня, ноччу ўжо +3…+8°С, максімальная днём усяго +9…+15°С, на захадзе да +17°С.
У выходныя захаваецца халоднае надвор'е. А на тарфяніках Палесся ёсць верагоднасць слабых замаразкаў да 0…-2°С.





