pixabay.com
2800 злотых (або 629 еўра) брута — столькі будзе складаць мінімальны заробак у наступным годзе ў Польшчы. Пра гэта паведаміла намеснік міністра працы, сям'і і сацыяльнай палітыкі Польшчы Аліна Новак, піша «Радыё Польшча».
Раней меркавалася яго павысіць да 3000 злотых (674 еўра), аднак пандэмія каранавіруса і эканамічны спад прымусілі ўрад перагледзець планы.
У Беларусі у 2020 годзе мінімальны заробак складае 375 рублёў, сёння гэта 122 еўра.