Адвечны «Сымон-музыка» ад Свабодных Купалаўцаў. Сёння Купалаўскаму споўнілася 100 гадоў.

«Радкі паэмы Якуба Коласа столькі гадоў гучалі на нашай сцэне, а цяпер яны — наша штодзённае жыццё. Спектакль «Сымон-музыка» ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна ўжо шмат гадоў не ідзе на сцэне Купалаўскага, але нашае асабістае пераасэнсаванне яго ўварвалася ў рэчаіснаць і ляціць да вас.

Гэта не проста маленькая прэм'ера, гэта старт нашага свабоднага ютуб-жыцця. Не адмаўляйце сабе ў прыемнасці пакінуць каментар, лайк і кавалачак дабра ў прастору», — звяртаюцца акцёры Купалаўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0