Варшава прапануе партнёрам з Еўрасаюза «план Маршала для Беларусі». Згаданую ініцыятыву прадставіць Бруселю прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ад імя Вышаградскай групы, паведаміў кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Міхал Дворчык, паведамляе Польскае радыё.

— На бліжэйшай сустрэчы лідараў Еўрасаюза прэм'ер Польшчы прадставіць гэтак званы «план Маршала для Беларусі». Гэта шэраг прапаноў, перш за ўсё эканамічнага характару, якія б былі прапанаваныя Мінску ў выпадку правядзення паўторных дэмакратычных выбараў. Гэта праект эканамічнай дапамогі Беларусі, свайго роду «дарожная карта», у тым ліку стварэнне стабілізацыйнага фонду.

Сёння адбылася сустрэча прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага і міністраў яго ўраду з прадстаўнікамі польскай апазіцыі. На сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі і пытанне дапамогі з боку Польшчы дэмакратычнай беларускай грамадскасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0