17 верасня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер днём на большай частцы тэрыторыі моцны, парывісты. Ноччу +11..+17°С, днём +14..+20°С, на паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да +21..+26°С.

У пятніцу воблачна з праясненнямі. Ноччу +5..+10°С, днём усяго +8..+15°С, на захадзе краіны да +17°С.

У суботу пераважна без ападкаў. Уначы +2..+7°С, на тарфяніках Палесся магчымыя слабыя замаразкі да 0..-2°С. Тэмпература паветра днём +13..+19°С, на паўднёвым захадзе да +21°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0