Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін у ходзе сустрэчы ў Мінску з расійскім калегам Сяргеем Шайгу ў сераду выказаў падзяку ваенна-палітычнаму кіраўніцтву РФ за падтрымку, аказаную ў складаны перыяд, паведамляе тэлеграм-канал Мінабароны.

«Падчас перамоў кіраўнік беларускага абароннага ведамства падкрэсліў важнасць цеснага ўзаемадзеяння дзвюх краін у ваеннай сферы, асабліва ў складанай ваенна-палітычнай абстаноўцы, а таксама выказаў падзяку ваенна-палітычнаму кіраўніцтву Расійскай Федэрацыі за падтрымку, аказаную Рэспубліцы Беларусь у гэты складаны перыяд», — гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале Мінабароны Беларусі.

Бакі абмеркавалі ход рэалізацыі плана супрацоўніцтва паміж Мінабароны дзвюх краін, напрыклад, правядзенне першага этапу вучэння «Славянскае братэрства-2020», якое праходзіць пад Брэстам з 14 верасня, а таксама гатоўнасць да другога этапу гэтых вучэнняў у канцы верасня.

Зараз беларускія вайскоўцы прыбылі ў Астраханскую вобласць на стратэгічныя камандна-штабныя вучэнні «Каўказ-2020».

Акрамя таго, з 12 па 16 кастрычніка на тэрыторыі Беларусі пройдуць камандна-штабныя вучэнні з міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае братэрства-2020».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?