Пра гэта заявіла ў чацвер афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, піша «Інтэрфакс».

«Стартавала праца па рэалізацыі дамоўленасцяў саміту ў Сочы, — гэта тычыцца выдзялення Беларусі крэдытавання ў памеры 1,5 млрд даляраў, Беларусь стане першай краінай, якая атрымае расійскую вакцыну ад каранавіруса. У канструктыўным ключы будуць вырашаны пытанні паставак расійскіх энерганосьбітаў, актывізавана работа профільных ведамстваў па аднаўленні транспартных зносін паміж нашымі краінамі, а таксама праца міжурадавай камісіі і галіновых прадпрыемстваў», — сказала яна ў ходзе брыфінгу.

Захарава падкрэсліла, што Расія разлічвае на больш хуткую нармалізацыю сітуацыі ў Беларусі і вяртанне канстытуцыйнага парадку.

«Мы ўважліва сочым за сітуацыяй у гэтай краіне, заявамі прадстаўнікоў апазіцыі, якія працягваюцца мітынгамі і пратэснымі акцыямі. Мы разлічваем на больш хуткую нармалізацыю абстаноўкі і аднаўлення канстытуцыйнага парадку ў краіне», — сказала афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ.

Яна падкрэсліла нязменнасць расійскай пазіцыі ў гэтым пытанні ў падтрымку легітымнасці Аляксандра Лукашэнкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?