Cяргей Капанец, Дзяніс Кірэшчанка, Аляксей Караткоў, Станіслаў Міхайлаў, Алена Маўшук, Алег Мазгоў, Дэвід Масціцкі, Мікалай Сасеў, Ігар Салавей, Ягор Сугойдзь, Дзяніс Чыкалёў і Вячаслаў Шэлямет, якім былі выстаўленыя абвінавачванні па арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі), прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Праваабаронцы лічаць іх пераслед палітычна матываваным і звязваюць яго з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта.

Беларуская праваабарончая супольнасць патрабуе неадкладнага вызвалення палітвязняў і спынення іх крымінальных спраў.

Па стане на 17 верасня ў Беларусі 70 палітычных зняволеных.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?