Святлана Ціханоўская і іншыя беларускія апазіцыянеры знаходзяцца пад ціскам замежных палітыкаў і гавораць з чужых слоў, упэўнены кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў. Ён заклікае іх супрацьстаяць нацкоўванню на Расію.

Расія спадзяецца, што знешнія партнёры Беларусі не будуць дыктаваць беларускаму народу і лідарам апазіцыі сваю волю. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу RTVI заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

Ён таксама заявіў пра залежнасць Святланы Ціханоўскай ад замежных палітыкаў.

«Я ўжо казаў некалькі разоў пра тое, у якім становішчы апынулася Святлана Ціханоўская. Тое, што яна кажа не сваім голасам, для мяне відавочна. Яна знаходзіцца ў сталіцы Літвы (Вільні), якая ў першых шэрагах разам з нашымі польскімі калегамі патрабуе змены ўлады, — заявіў міністр. — Ціханоўская робіць заявы, якія, вядома ж, выклікаюць велізарную колькасць пытанняў. У прыватнасці, яна казала, што ў яе выклікае заклапочанасць, калі Расія і Беларусь маюць цесныя адносіны».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?