Лукашэнка сёння ў Мінску на жаночым форуме «За Беларусь» звярнуўся з заклікам да народаў Літвы, Польшчы і Украіны спыніць сваіх «шалёных палітыкаў» і «не даць развязаць вайну».

«Я не хачу, каб мая краіна ваявала. Тым больш я не хачу, каб Беларусь і тая ж Польшча, Літва ператварыліся ў тэатр ваенных дзеянняў, дзе будуць вырашацца не нашы пытанні. Таму я сёння перад гэтым залам самых прыгожых, прасунутых, патрыятычных людзей хачу звярнуцца да народаў Літвы, Польшчы і Украіны: спыніце сваіх шалёных палітыкаў, не дайце развязаць вайну!» — сказаў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?