У Гомелі 18 верасня прайшло ўрачыстае адкрыццё флагштока за 1,5 мільёна рублёў, хоць 4,5 тысячы жыхароў горада выступілі супраць будаўніцтва. Яго былі прыпынілі, але пасля выбараў аднавілі, перадае Радыё Свабода. 

Улады хавалі інфармацыю пра заказчыка будаўніцтва, не выстаўлялі пашпарт аб’екта, але пераконвалі, што будоўля не за бюджэтныя сродкі.

На адкрыцці выступіў і старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей:

«Пакуль частка насельніцтва паслухмяна выконвае загады заходніх спецслужбаў, укладзеныя ў вусны малалетніх блогераў, шчырыя патрыёты краіны працягваюць працаваць на карысць Радзімы». 

«Дзяржаўны сцяг — частка нашай гісторыі. Пад нашым сцягам Беларусь 25 гадоў дынамічна развіваецца <…> Любоў да Радзімы і любоў да людзей — гэта дзве хуткія плыні, якія зліваюцца і ўтвараюць магутную раку патрыятызму». Салавей паставіў перад сабранымі задачу «пераканаць тых нашых суайчыннікаў, якія заблукалі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0