У Гомелі ўвечары 18 верасня каля цырка затрымалі харэографа Анастасію Ембулаеву. Пра гэта паведамляе гарадскі тэлеграм-канал.

Напярэдадні пра дзяўчыну напісалі ў СМІ: 20-гадовая жыхарка Гомеля кожны вечар выходзіла на адзіночны пікет ля Гомельскага цырка. Яна не выкрыквала там лозунгаў, не размахвала сцягамі, не хадзіла з плакатамі — проста сядзела з паднятай уверх «вікторыяй».

Анастасіі 20 гадоў, яна харэограф. Дзяўчына так патлумачыла журналісту, чаму яна выходзіць на адзіночны мірны пікет: «Я супраць хлусні, гвалту і таго жаху, які цяпер дзеецца. І я паказваю, што я такая ёсць».

Да сённяшняга вечара праблем з міліцыяй у яе не было: людзі ў форме падыходзілі да яе, запісвалі асабістыя звесткі і сыходзілі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0