Госцем «Клуба рэдактараў» на «Беларусь 1» стаў супрацоўнік «Рашы Тудэй» Канстанцін Прыдыбайла. Ён ніякі не рэдактар, але ўжо чарговы раз трапляе ў праграму Івана Эйсманта.

«Крыўдна, што апублікавалі мае персанальныя даныя ў адным з тэлеграм-каналаў. Я першы журналіст там, я правяраў. Так, троляць, буляць, нападаюць на журналістаў дзяржаўных медыя, але менавіта неяк у сацсетках вылічваюць па імені, прозвішчы, аўтарству матэрыяла. Але каб патрапіць у «чорную кнігу», як яны называюць… Там ёсць сілавікі — быццам бы яны да гэтага прывыклі. Але журналіст… Я спецыяльна апрануў футболку «фрыдам оф спіч» (свабода выказвання — «НН»). Калі вы такія мірныя, калі вы за роўнасць усіх на свеце, калі вы за свабоду слова, то што вы робіце, чэрці?!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0